У роднай мовы асаблівы смак.
У адным слове Беларусь і пах жоўтых палёў жыта,
і салодкі водар блакітных валошак,
і цёплы смак свежага хлеба.
Асалода напаўняе сэрца і душу, калі дзяўчаты напяваюць знаёмыя з дзяцінства матывы.
Летам асабліва востра адчуваеш пяшчоту сваёй краіны.
Зялёны колер неабсяжных палёў, чыстае блакітнае неба... І гэта мая краіна!